Clover Club запрашаюць людзей-крабаў на фэст “Даём рады”(відэа)

Адмысловае запрашэнне на фэст Еўрарадыё "Даём рады" падрыхтавалі “іншапланецяне” Clover Club. Дарэчы, падчас выступу гурта на імпрэзе чакаецца сапраўдны сюрпрыз, падрабязнасці якога музыкі раскрыюць толькі на сцэне. У сваім відэароліку Clover Club запрашаюць на фестываль "Даём рады", да якога застаюцца ўсяго 3 дні! Нагадаем 1 лютага ў Re:Public Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2012-га  года. Апроч Clover Club, на сцэну выйдуць Дай Дарогу!, B:N, Re1ikt, Avias, Akute. Усе падрабязнасці — на нашым сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі