Чыноўнікі і камунальнікі не дамовяцца, што такое тэхнічнае абслугоўванне

120808 Savich Lift.mp3120808 Savich Lift.mp3

Але, што ўсё ж уваходзіць у гэтае загадкавае “тэхнічнае абслугоўванне”, бо, да прыкладу, у маім пад’здзе пакуль што гэтага абслугоўвання не бачна.

 

 

“Тэхабслугоўванне – гэта ўсе абслугоўванне кватэр да парогу жылля. Каналізацыйныя трубы, электраабсталяванне, электрыка, іх рамонт, дахі…”, – дакладна тлумачаць Еўрарадыё ў разлікова-касавым цэнтры ЖЭСу № 106.

 

 

Зразумела. Усе, што за парогам кватэры – гэта тэхабслугоўванне.

 

 

Звяртаю ўвагу ЖЭСа, што за парогам кватэры таксама і ліфт, за які аплата асобна, і смеццеправод, і прыборка пад’ездаў – усё гэта на агульнай тэрыторыі. У ЖЭСе не губляюцца і нават зачытваюць дакумент:

 

 

“Тэхнічнае абслугоўванне ўключае ў сябе выдаткі на рамонт агульнай маёмасці жылых дамоў, уборка і асвятленне дапаможных памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі. Гэта трубаправоды, падсобныя памяшканні, захаванне ў спраўным стане ліфтавага абсталявання…”


Аказваецца, ў ЖЭСе лічаць, што мы плацім за тое, што проста ездзім у ліфце.

 

“Тэхабслугоўванне - гэта працы па рамонце абсталявання. А у вас – за карыстанне ліфтам”, - кажуць у ЖЭСе.

 

 

Атрымоўваецца, як праязны на месяц на ліфт! Са жніўня такі “праязны” падаражэў больш, чым на 20% - з 1700 да дзвюх тысяч двухсот рублёў на чалавека!

 

Але чаму за тэхабслугоўванне агульнай тэрыторыі ўладальнікі кватэр плацяць па-рознаму? І плата залежыць ад памеру кватэры. Атрымліваю адказ: “бо так гаворыцца ў пастанове”.

 

У Дэпартаменце па коштах Міністэрства эканомікі даводзяць, што тэхабслугоўванне ліфтаў і плата за карыстанне імі – абсалютна розныя рэчы.

 

“Карыстанне ліфтам – гэта яго абслугоўванне, тэхнічнае асблугоўванне, утрыманне яго ў рабочым стане, усе затраты на яго утрыманне і тэхнічнае абслугоўванне… А тэхнічнае абслугоўванне – гэта дахі, ўборка, прыбіральшчыкі і ліфты прыбіраюць. Давайце я вам дакумент назаву, вы самі ўсё ўбачыце”, - на мой погляд, няўпэўнена даюць азначэнне карыстанню ліфтам і тэхабслугоўванню у Дэпартаменце па цэнах.

 

Разам з чыноўнікамі чытаем Пастанову міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і зноў тупік:

“тэхнічнае абслугоўванне жылога дома ўключае выдаткі па бягучым ўтрыманні жылых дамоў і прыдамавых тэрыторый (бягучая эксплуатацыя і рамонт агульнай маёмасці жылых дамоў, уборка і асвятленне дапаможных памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі). Да агульнай маёмасці дома адносяцца - міжкватэрныя лесвічныя клеткі, лесвіцы, ліфты, ліфтавыя і іншыя шахты…”

 

Незадача.

 

“І ўвогуле, мы ж толькі 30% ад камунальных паслуг сплачваем!”, - ставяць кропку ў размове.

 

Хопіць задаваць пытанні. Пайду заплачу за “праязны на ліфт за ліпень”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі