Падчас матча мінскага "Дынама" на футбольнае поле прарваўся кот (відэа)

Каманда Алега Пратасава гуляла ў Магілёве з мясцовым "Дняпром" і прайграла з лікам 0:2. Чорны кот выбег на поле ўжо на 3-й даданай хвіліне. Праўда, там ён надоўга не затрымаўся — зрабіў “кола гонару”, як быццам вітаў пераможцу — магілёўскую каманду і ўцёк, інфармуе goals.by

Нагадаем, што амаль паўтара гады таму падобны выпадак здарыўся на матчы “Гомель” — “Нёман”: тады на поле гомельскага стадыёну выбег сабака і таксама павітаў пераможцаў (гамяльчане выйгралі з лікам 1:0).

Фота — goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі