Чорна-белы нямы фільм "Артыст" атрымаў "Оскар" як найлепшы фільм года

Лепшым рэжысёрам быў прызнаны Мішэль Хазанавічус, які зняў фільм "Артыст". "Оскар" за лепшую мужчынскую ролю атрымаў Жан Дзюжардэн (таксама за фільм "Артыст"). Найлепшай актрысай стала Мэрыл Стрып ("Жалезная лэдзі").

Лепшым замежным фільмам прызнаная іранская драма "Развод Надзіра і Сімін" рэжысёра Асгара Фархадзі.

Актавія Спэнсэр (за фільм "Прыслуга") і Крыстафер Пламер (за фільм "Пачынаючыя") атрымалі "Оскараў" як лепшыя акцёры другога плану.

Фільм Марціна Скарсэзэ "Захавальнік часу" стаў уладальнікам "Оскара" ў намінацыі "Лепшыя спецэфекты". 3D-стужка атрымала таксама ўзнагароды за лепшы гук і звядзенне гука.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі