Цела мінчука, які застрэліў міліцыянта, а пасля забіў сябе, крэміравалі

Па іх словах, труну з целам прывезлі ў крэматорый адразу з морга. На развітанні прысутнічалі толькі сваякі.

Нагадаем, 8 студзеня 59-гадовы мінчанін Мікалай П. застрэліў аднаго і параніў другога міліцыянта, якія прыехалі да яго па выкліку на скаргу суседзяў. Размова з міліцыяй праходзіла спакойна, але калі Мікалаю прапанавалі праехаць у РАУС, ён дастаў наган і адкрыў агонь. Завязалася перастрэлка. З двума ранамі ён схаваўся ў гаражы, дзе забіў сябе стрэлам у галаву з абрэза паляўнічай стрэльбы.

Калегі і суседзі Мікалая П. шакіраваныя здарэннем, паколькі, па іх словах, ён быў спакойным і добразычлівым чалавекам. Ён працаваў у чыгуначным дэпо слесарам, а ў апошнія гады адкрыў сваю справу: займаўся рамонтам машын. Падчас ператрусу ў яго гаражы быў знойдзены рэвальвер, абрэз паляўнічай стрэльбы, газавы рэвальвер, перароблены да стральбы баявымі патронамі, розныя боепрыпасы.

Сёння ж у Мінску развіталіся з загінулым міліцыянерам 37-гадовым Ігарам Іванчыкам. Ён служыў прапаршчыкам патрульна-паставой службы сталічнай міліцыі. У Ігара Іванчыка засталіся жонка і сын. Як паведамляе БЕЛТА, за гераізм і самаадданасць ён будзе ўзнагароджаны дзяржаўнай узнагародай. На цырымоніі развітання прысутнічалі сваякі загінулага, міліцэйскае кіраўніцтва, старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, прадстаўнікі ўнутраных войск і шматлікія калегі, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Мінскаму “стралку” было 59 гадоў, раней ён працаваў на чыгунцы (фота)

Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі