Былыя муж і жонка з Sonic Youth пішуць сумесны альбом з Ёка Она

Ёка Она і двое ўдзельнікаў гурта Sonic Youth - Кім Гордан і Тэрстан Мур рыхтуюць сумесны міні-альбом – “YOKOKIMTHURSTON”, паведамляюць zvuki.ru. У кастрычніку мінулага года Гордан і Мур развяліся пасля 27 гадоў сямейнага жыцця, што паставіла далейшае існаванне Sonic Youth пад сумнеў. Прычым, сумняваліся нават кіраўнікі лэйбла Matador, на якім выпускаліся Sonic Youth. Аднак факт з'яўлення запісу з удзелам Мура, Гордан і Ёка Она дае некаторую надзею на тое, што Sonic Youth працягне існаваць. Альбом будзе складацца з шасці трэкаў, першы з якіх - 14-хвілінная песня “Early in the Morning” - ужо паступіў ў продаж. Цалкам альбом будзе выпушчаны 25 верасня гэтага года.

Фота: www.nicdaughtry.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі