Будынак суда ЕўрАзЭС у Мінску рамантуюць ужо другі раз за год (фота)

Суд ЕўрАзЭС пачаў працаваць у Мінску 1 студзеня 2012 года. Размясціўся ў шыкоўным старым будынку на вуліцы Кірава, які адмыслова пад гэтую справу адрэстаўравалі. Аднак ужо ў канцы ліпеня галоўны фасад будынка ізноў закрылі, пакінуўшы толькі чорны ўваход.

А вось так у чэрвені.

У будаўнічым упраўленні нумар 26, якое займаецца ўсімі працамі ў будынку, Еўрарадыё расказваюць, што вясной фасад перасталі рамантаваць, каб не замінаць працы суддзяў.

“Калі будавалі першую чаргу, унутраныя працы праводзілі – то і фасады рэстаўравалі. А потым, калі суд пачаў функцыянаваць, то мы спынілі працы, каб не перашкаджаць”.

У ліпені суддзі паехалі ў адпачынкі, таму будаўнікам ізноў дазволілі працаваць з фасадам. Завяршыць працы на будынку яны плануюць у лістападзе, але фасад паабяцалі вызваліць ужо праз некалькі тыдняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі