Брэстаўчаніну Віталю Каўшу прысудзілі чатыры гады калоніі з канфіскацыяй

Суддзя Брэсцкага раённага суда Мікалай Сенька не пагадзіўся з 28-гадовым грамадзянскім актывістам, які прасіў апраўдаць яго за невінаватасцю.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін мяркуе, што суд не звярнуў увагу на слабую доказную базу.

Вялічкін: "Не разумею, чаму суддзя не бачыць розніцы ў паказаннях, калі ў адным месцы напісана, што грамадзяне Індыі жылі ў драўляным доме, а ў другім матэрыялы справы сведчаць, што яны паказалі на мураваны дом. Бачу, што доказная база вельмі слабая, а гэты бедны хлопец загадзя прысуджаны".

Родныя асуджанага актывіста кажуць, што будзе пададзеная касацыя.

Нагадаем, Віталя Каўша абвінавацілі ў арганізацыі спробы перасячы беларуска-польскую мяжу, якую ў траўні зрабілі восем індыйцаў. Яны хацелі па канаце прайсці над калючым дротам і кантрольна-следавай паласой, але былі затрыманыя. Індыйцаў дэпартавалі з Беларусі. Увосень у інтэрнэце з’явіўся ролік, на якім два з іх сведчаць, што ў Брэсце іх змусілі агаварыць невядомых людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі