Brazzaville вязе ў Мінск другі зборнік лепшых песень ды аўтабіяграфію

Качэўнікі Brazzaville святкуюць 15-годдзе вялікім турам па гарадах Еўропы. Галоўны "бразавілец" Дэвід Браўн стварыў мульцінацыянальную каманду, удзельнікі якой мяняюцца ў залежнасці ад рэгіёна, дзе выступае гурт. Таму ў Мінску каманда выступіць з новымі музыкамі, якіх яшчэ ніхто не бачыў! Як распавёў Еўрарадыё адзін з арганізатараў мінскага канцэрту Антон, да свайго юбілейнага выступу гурт рыхтуе шмат сюрпрызаў.

"Brazzaville  прадставіць сваіх новых музыкаў, якіх у Мінску яшчэ дакладна не бачылі. Гэта прадстаўнікі Ўкраіны і Іспаніі. Да таго ж, мы робім усё магчымае, каб непасрэдна на канцэрце адбылася прэзентацыя новага кліпа гурта на песню "Anabel 2".

На бліжэйшы час запланаваны рэліз зборніка лепшых хітоў гурта "Welcome to Brazzaville-2" на CD і вінілавых пласцінках. Да таго ж, Дэвід Браўн падрыхтаваў сваю ўласную аўтабіяграфію, якую спадзяецца таксама прэзентаваць у Мінску. Цяпер арганізатары вядуць перамовы з музычнымі крамамі сталіцы наконт правядзення аўтограф-сесіі гурта напярэдадні канцэрту.

Дарэчы, Еўрарадыё даведалася пра адзін цікавы факт той самай таямнічай біяграфіі Дэвіда Браўна — аднойчы спявак прызнаўся, што яго продкі калісьці жылі недзе ў Беларусі. І цалкам магчыма, што гурт Brazzaville  затрымаецца ў Мінску, каб зладзіць падарожжа на іх радзіму. Еўрарадыё будзе назіраць за рухамі Браззавіля — сачыце за нашымі навінамі!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі