Лідары Партыі БНФ перададуць сотні паручальніцтваў у падтрымку палітычных вязняў у пракуратуру горада Мінска. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сакратар управы БНФ Сяржук Семянюк:
Семянюк: "Адзначу тых мужных беларусаў, якія не пабаяліся ў гэтыя не самыя простыя часы паставіць свой подпіс публічна пад гэтым дакументам".
Нагадаем, Партыя БНФ выступіла з заклікам падаваць у органы пракуратуры хадайніцтвы аб паручыцельстве ў дачыненні да палітзняволеных. Кожны грамадзянін такім чынам мае магчымасць праявіць асабістую салідарнасць з любым з вязняў і паспрыяць ягонаму хутчэйшаму вяртанню на волю. За час акцыі было сабрана больш за сотню паручальніцтваў сярод грамадзян нашай краіны.
БНФ сёння перадасць паручальніцтвы у падтрымку палітвязняў у пракуратуру
Акцыя запланавана на 11:30. Удзел прымуць старшыня Партыі Алесь Янукевіч, намеснік старшыні Ігар Лялькоў і Рыгор Кастусёў.
-
10:07 24.03.2023
-
9:39 24.03.2023
-
12:58 25.07.2022