:B:N: падораць усім закаханым старую і незапісаную песню

“Праграма канцэрту, дарэчы, будзе адрознівацца ад “акустык”, якія мы рабілі раней, — тлумачыць асаблівасці новай “акустыкі” лідар :B:N Алесь Лютыч. — Таму што цяпер мы пакажам “акустыку” з поўным складам: з бубнамі, басам, гітарамі, а калі атрымаецца — то і з акардэонам”.

Па словах Алеся, да канцэрта :B:N: падрыхтавалі каля 20 песень пра каханне і рок-н-рол. Дарэчы, Лютыча мы засталі падчас прагляду архіўных відэа гурта і ўзгадалі, што ў 2014 годзе :B:N: адзначаць сваё 15-годдзе. Музыка кажа, што гурт абавязкова дасць вялікі канцэрт і, магчыма, упершыню праедзецца з канцэртамі па ўсёй Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі