Бліжэйшай ноччу — моцны мокры снег і завіруха

На большай частцы тэрыторыі ў ноч на 28 кастрычніка пройдуць моцныя ападкі (снег, мокры снег). У асобных раёнах сіноптыкі абяцаюць завіруху, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. Таксама чакаецца наліпанне мокрага снегу, галалёдзіца.

На паўднёва-усходняй палове краіны абяцаюць мокры снег з дажджом, месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў, умеркаваны, месцамі парывісты.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе мінус 3 градусы па паўночным захадзе да плюс 4 па паўднёвым усходзе. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад 0 да плюс 7 градусаў, па паўднёвым усходзе — плюс 8-13 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі