Black Sabbath уз'ядналіся ў арыгінальным складзе

Музыкі арыгінальнага складу Black Sabbath аб’явілі пра сваё ўз’яднанне, паведамляецца на афіцыйным сайце каманды. На прэс-канферэнцыі з нагоды рэёніяна, Озі Озбарн, Тоні Аёмі, Гізер Батлер і Біл Уорд заявілі пра пачатак працы над новым альбомам Black Sabbath і пра сусветнае турнэ гурта. Новую пласцінку музыкі абяцаюць выдаць напрыканцы 2012 года, яе прадзюсарам будзе Рык Рубін. А першым выступам Black Sabbath у межах туру стане канцэрт каманды на брытанскім фэсце Download, які адбудзецца 10 чэрвеня 2012 года. Праўда, даты турнэ пакуль не вызначаныя. Нагадаем, Black Sabbath утварыўся ў 1969 годзе. У арыгінальным складзе гурт праіснаваў 10 гадоў, пасля чаго музыкі выгналі вакаліста калектыву Озі Озбарна. Black Sabbath сталі аднымі з заснавальнікаў жанру хэві-метал, і паўплывалі на развіццё сусветнай рок-музыкі.

Фота: www.black-sabbath.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі