“Белнафтахім”: рэнтабельнасць беларускіх НПЗ усяго 3%

Прычыну гэтай праблемы прадстаўнікі канцэрну бачаць у росце коштаў на энерганосьбіты, дэфіцыце ўласных крыніц існавання, а таксама дзейсныя санкцыі з боку ЗША. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні канцэрну, распаўсюджаным 11 ліпеня.
 
Падкрэсліваецца, што ў цяперашніх умовах галоўная мэта арганізацыі — “не распыляць інвестыцыйныя рэсурсы”, а засяродзіць іх на праектах, якія дадуць найбольшы эканамічны эфект, пераказвае паведамленне БелаПАН.

“Белнафтахім” таксама патлумачыў, чаму ў яго бракуе ўласных сродкаў. У 2006 годзе ў бюджэт адабралі назапашаныя беларускімі НПЗ фінансавыя рэсурсы на суму болей як 300 мільёнаў долараў па тагачасным курсе Нацбанка. У 2007 годзе ўвялі мыта на нафту і дзяржава нават пачала субсідаваць нафтаперапрацоўку. Аднак нават з такой падтрымкай эфектыўнасць працы беларускіх НПЗ рэзка знізілася. У 2010 годзе ўмовы пастаўкі сыравіны зноў пагоршыліся і таму гаспадарчая дзейнасць НПЗ стала нізкаэфектыўнай: рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі за 2010 год склала ўсяго 3%