Беларусы Варшавы перадалі петыцыю ў Deutsche Bank

111020 Ja64anka_DeuBank.mp3

Яны арганізавалі акцыю пратэсту супраць падтрымкі банкам палітычнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Актывіст Максім Сергіец распавёў Еўрарадыё:

Сергіец: Наша мэта спыніць спансаванне дыктатуры ў Беларусі. З’явілася інфармацыя, што  Deutsche Bank збіраецца крэдытаваць некаторыя беларускія прадпрыемствы. Насамрэч гэта азначае фінансаванне дыктатуры.

Сярод пратэстоўцаў былі сябры "Еўрапейскай Беларусі", Звяза ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, партыі БСДП (Грамада) ды шэрагу іншых партый і рухаў. Да пікету далучыўся і беларускі палітуцякач Ігар Коктыш.

Коктыш: Я ўдзельнічаю ў гэтай акцыі, бо супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі азначае падтрымліваць яго, а значыць, саўдзельнічаць у ягоных злачынствах. Чаму нямецкі банк вырашыў супрацоўнічаць з дыктатурай, застаецца адкрытым пытаннем. На Беларусі нелегітымная ўлада, і калі яна трымаецца за кошт датацыяў асобных замежных кампаній, такая сітуацыя выглядае па меншай меры абсурднай.

Удзельнікам акцыі пратэсту ўдалося перадаць філіі Deutsche Bank петыцыю. Прыняў яе асабіста прэзідэнт сядзібы Deutsche Bank Polska SA. Ён паабяцаў, што перадасць дакумент у галоўнае бюро банка ў Франкфурце. Пра змест петыцыі распавядае Максім Сергіец.

Сергіец: Няма ўпэўненасці, што выдзеленыя крэдыты даходзяць да людзей, што яны неяк паспрыяюць умацаванню эканомікі. Гэтыя грошы проста спансуюць дыктатуру. І ўсё.

Петыцыя была складзеная і падпісаная сябрамі Беларускага Дома ў Варшаве. Цяпер яны чакаюць рэакцыі і нейкіх пазітыўных дзеянняў з боку кіраўніцтва Deutsche Bank.

Нагадаем, нядаўна ў сродках масавай інфармацыі з’явіліся звесткі пра тое, што расійскі “Ашчадбанк” і нямецкі Deutsche Bank вырашылі прадаставіць крэдыт беларускаму прадпрыемству “Беларуськалій” у памеры 2 мільярдаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі