Беларусы працягваюць замаўляць дарагія аўто нягледзячы на крызіс
Аўтадылеры прапануюць пакупнікам расплачвацца ў беларускіх рублях, а ў асобных аўтацэнтрах абяцаюць прыгнаць іншамарку цягам двух тыдняў.
Некаторыя імпарцёры вымушаныя нават павялічыць аб’ёмы паставак, паведамляе TUT.by. Выжываць у сітуацыі валютнай няпэўнасці дапамагае правільна прадуманая сістэма лагістыкі і гнуткая сістэма аплаты. Тое, што аўтамабільны рынак не залёг у спячку, пацвярджае статыстыка: у красавіку ў Беларусі штодня ставілі на ўлік (альбо здымалі з яго) каля 5 тысяч аўтамабіляў. Праўда, львіная доля продажаў прыпадае на шэры аўтарынак.