Беларускія вясляркі заваявалі бронзу на Алімпіядзе (фота)

Першае месца ў венгерак, другое — у немак. Беларускі не здолелі на апошніх метрах дыстанцыі апярэдзіць нямецкіх вяслярак — усё вырашылі сотыя долі секунды...

Марыне Палтаран 24 гады, яна ўраджэнка вёскі Сотнічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Чэмпіёнка Еўропы 2011 года ў байдарцы-адзіночцы на 5000 метраў і ў чацвёрцы на 500 метраў.

Вользе Худзенка 20 гадоў, яна нарадзілася ў Хойніках. Чэмпіёнка Еўропы 2011 года ў байдарцы-чацвёрцы.

Ірыне Памелавай 22 гады, яна нарадзілася ў Жодзіне. Чэмпіёнка Еўропы 2011 года ў байдарцы-чацвёрцы.

Надзеі Папок 23 гады, яна ўраджэнка вёскі Пціч Петрыкаўскага раёна. Чэмпіёнка Еўропы 2011 года ў байдарцы-чацвёрцы.

Нагадаем, што ў скарбонцы беларускіх алімпійцаў ужо 9 медалёў — 3 залатых, 2 сярэбраных і 4 бронзавых.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі