Беларускія хакеісты з мячом пакінулі наймацнейшы дывізіён свету

2 лютага беларуская каманда мела апошні шанец захаваць прапіску ў наймацнейшым дывізіёне ў стыкавым паядынку з перадапошняй камандай першага этапу зборнай Нарвегіі. Аднак гэты матч скончыўся для беларусаў разгромным лікам — 0:11.

На папярэднім этапе зборная пацярпела паразы ва ўсіх пяці матчах. Такім чынам, беларусы пакінулі групу А. Чатыры найлепшыя каманды групавой стадыі выйшлі ў паўфінал.

Цяпер зборная Беларусі пакіне эліту. У наступным годзе яе месца зойме каманда ЗША, якая ў фінале другога па рангу дывізіёна (група В) абыграла 26 студзеня каманду Канады — 4:2, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі