Беларускія банкі пачалі зачыняць абменнікі

Так, па звестках агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, “Белаграпрамбанк” часова прыпыніў працу ў 17% сваіх абменных пунктаў. “Белінвестбанк” таксама замарозіў 15 абменнікаў з 70, а гэта прыкладна 21%. Амаль тая ж карціна ў “Франсабанку”, ды ў “Белсвісбанку”.

Работнікі пунктаў цяпер пераводзяцца на пасады эканамістаў ці на іншую працу. Пра звальненні гаворкі няма, але банкі перасталі набіраць новых людзей і адмовіліся ад планаў пашырэння.