Беларускім прадпрымальнікам дазволілі самім вызначаць заробкі
Ад 1 чэрвеня выкарыстанне Адзінай тарыфнай стаўкі работнікаў у прадпрымальніцкіх структурах носіць толькі рэкамендацыйны характар.
Такім чынам, прадпрымальнікі могуць самі вызначаць сістэму аплаты заробкаў для сваіх работнікаў. Адзінае, чаго бізнэсмены не маюць права рабіць — гэта зніжаць заробкі ды апускаць іх ніжэй за ўзровень мінімальнага заробку. У Беларусі гэта на сёння 460 тысяч рублёў, а з улікам індэксацыі, зробленай у красавіку — 492 тысячы, паведамляе БЕЛТА.
Такія правы дае прэзідэнцкі ўказ №181, які пачынае дзейнічаць ад сёння, 1 чэрвеня. Указ быў падпісаны ў межах выканання дырэктывы №4.