Беларускіх футбольных ультрас пазбавяць англамоўных банераў?

Пра гэта ішла гаворка падчас нарады ў Гомелі, у якой бралі ўдзел прадстаўнікі МУС, КДБ, пракуратуры, МНС, футбольныя заўзятары і прадстаўнікі ФК "Гомель".

Адным з такіх новаўвядзенняў, якія міліцыі прапанавала федэрацыя футболу, стане патрабаванне неабходнасці дубляваць англійскія словы рускім перакладам на адмысловых футбольных банерах і расцяжках. Як паведамляе афіцыйны сайт футбольнага клуба “Гомель”, абмеркаванне дадзенага пытання супрацоўнікамі МУС і Беларускай федэрацыі футболу прызначана на бліжэйшы час.

У выпадку, калі новаўвядзенне зацвердзяць, футбольным фанатам усіх клубаў давядзецца перарабляць свае англамоўныя банеры.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі