Беларускі бензін прадавалі ў Польшчы на нелегальнай бензакалонцы (фота)

Як паведамляе "Kurier Poranny", на нелегальнай бензакалонцы прадавалі беларускі бензін. У момант аперацыі польскіх мытнікаў там знаходзілася таксама два аўтамабілі грамадзян Беларусі. Яны перапампоўвалі бензін са сваіх машын у рэзервуары бензакалонкі. 

Месца вакол нелегальнага продажу бензіну было забяспечана сістэмай бяспекі. Некаторыя камеры відэаназірання замаскавалі нават у шпакоўнях. Мытнікі выявілі на месцы 2 тысячы літраў паліва.

Беларусы, якія хацелі прадаць бензін, атрымалі штрафы. Гаспадару бензакалонкі таксама пагражае штраф, але ўжо ў вялікім памеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі