Беларускі алігарх Юрый Чыж стаў сапраўдным нафтавым магнатам

Цяпер “Трайпл” гуляе “у адной лізе” з такімі кампаніямі, як Vitol, Glencore, Litasco, а таксама Somitekno, інфармуе Ежедневник. Беларуская кампанія заключыла кантракт з “Башнафтай” на экспарт нафтапрадуктаў на 4,36 мільярда долараў. Дамова дзейнічае да 31 ліпеня 2013 года і можа быць пралагнаваная на год.

Раней адным з ключавых партнёраў “Башнафты” у Беларусі называлі кампанію “Юніс ойл”, якая ўваходзіць у групу Анатоля Цярнаўскага.

Беларускі алігарх Юрый Чыж падпадае пад санкцыі Еўрасаюза за фінансаванне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Яго кампанія “Трайпл” замяшаная ў кантрабандзе расійскай нафты ў ЕС пад выглядам растваральнікаў і разбаўляльнікаў. І цяпер, дзякуючы кантракту з “Башнафтай”, Чыж фактычна становіцца найбуйнейшым нафтатрэйдэрам Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі