Беларуская штангістка Анастасія Новікава стала чэмпіёнкай свету

7 лістапада беларуская спартсменка заняла першае месца з вынікам 237 кг, на адзін кілаграм апярэдзіўшы кітаянку Лі Сюэін. У рыўку Новікава была другой (101 кг), у штуршку - першай (136 кг).

Гэта першы залаты медаль спартсменкі з Беларусі на сусветным першынстве. Да гэтага яна тройчы станавілася сярэбраным прызёрам. На рахунку Новікавай таксама "бронза" Алімпіяды-2008, тры "золата" і адна "бронза" чэмпіянатаў Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі