Беларусь святкуе 65-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

65-ю гадавіну перамогі над фашысцкай Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне святкуе Беларусь у нядзелю, 9 траўня. Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі прайшлі ва ўсіх гарадах краіны.

У Мінску галоўнай падзеяй святкаванняў стаў вайсковы парад, які прайшоў каля абеліску "Мінск — горад-герой" на праспекце Пераможцаў. Увечары ў сталіцы і ўсіх абласных гарадах краіны будзе дадзены салют з 30 залпаў, паведамляе БелаПАН.







Глядзі таксама: Лукашэнка: свабоду і незалежнасць трэба не толькі шанаваць, але і абараняць

Фота — bymedia.net

***
У Гомелі ад плошчы Паўстання па вуліцы Савецкай да Працоўнай плошчы ў нядзелю прайшло ўрачыстае шэсце ветэранаў, моладзі і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якое ачоліў старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон (на здымку). Пад стрэлы роты ганаровай варты былі ўскладены кветкі да Вечнага агню і помніка Невядомаму салдату.   





Фота — Еўрарадыё

***
Нягледзячы на праліўны дождж усе запланаваныя святочныя мерапрыемствы ў Пінску адбыліся. На цэнтрнальнай плошчы сталіцы Палесся прайшоў ўрачысты мітынг і вайсковы парад. Гэтым разам, каб не псаваць свята, пінская міліцыя не выстаўляла турнікеты і металашукальнікі, хаця на плошчы сабралося некалькі тысяч пінчукоў.
Пасля ўрачыстасцяў пачаліся народныя гулянні.





Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі