Беларусь і Венесуэла плануюць здабываць нафту сумесна з Кітаем

Гаворка ішла аб супрацоўніцтве ў сферы здабычы нафты і нафтахіміі, паведамляе БелТА. Згодна з падпісаным дакументам да сумеснага прадпрыемства "Петралера БелаВенесалана" далучылі яшчэ два новыя радовішчы нафты ў раёне возера Маракайба. Акрамя таго, дарадца кіраўніка Беларусі па асаблівых даручэннях Віктар Шэйман расказаў пра планы далучыць Кітай да здабычы нафты ў Венесуэле. Ён таксама падкрэсліў, што з распрацоўкай новага раёна здабыча нафты ўзрасце ў разы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі