БАТЭ сёння гуляе ў гасцях з "Валенсіяй" (фота і відэа трэніроўкі)
У чарговым матчы групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў камандзе Віктара Ганчарэнкі трэба абавязкова браць ачкі.
Пачатак гульні ў 22.45 па беларускім часе. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".
Нагадаем, у Мінску "Валенсия" перамагла з лікам 3:0. Цяпер у нашай групе па 6 ачкоў маюць БАТЭ, "Валенсія" і "Баварыя". У французскага "Ліля" ачкоў няма.
Учора вечарам футбалісты БАТЭ правялі трэніроўку на стадыёне "Месталья", дзе сёння пройдзе матч.



У аўторак стала вядома, што паўабаронца БАТЭ Эдгар Аляхновіч можа прапусціць матч супраць "Валенсіі" — у яго харчовае атручванне.
Брэсан: зборная прайграла іспанцам, БАТЭ прайграў, а заўтра — перамога?
Фота — fcbate.by