Баранавіцкія заводы не могуць “пракарміць” бюджэт
Пра гэта ішла гаворка на чарговым паседжанні гарвыканкама.
Сабраныя даходы не пакрываюць выдаткі бюджэту. Прычынаў для гэтага некалькі. Напрыклад, сума падатку на прыбытак у Баранавічах ад сёлетняга студзеня зменшылася ў 2,3 раза. Зрэшты, адкуль возьмуцца грошы, калі ўклад у бюджэт такіх горадаўтваральных прадпрыемстваў, як “Атлант” і баваўнянае аб’яднанне, складае разам крыху больш за 11%.