Багданкевіч лічыць, што крэдыт ЕўрАзЭС пойдзе на аплату расійскіх паставак

Былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч у інтэрв’ю сайту АГП акрэсліў найбольш верагодныя шляхі выхаду з крызісу. 


Паводле яго словаў, гэта магчыма толькі ў выпадку непазбежнага пагаршэння ўзроўня жыцця беларусаў. А крэдыты, якія зараз спрабуе атрымаць урад, толькі могуць зрабіць гэты шлях больш гладкім.


Багданкевіч ўпэўнены, што выхад з эканамічнага крызісу магчымы толькі пры продажы дзяржаўнай уласнасці. Акрамя таго, неабходны і свабодны допуск замежных інвестараў на беларускі рынак.