Бабруйскія праваслаўныя хочуць "адцэнзураваць" пахавальныя вянкі
Праваслаўныя хрысціяне Бабруйскай епархіі не хочуць бачыць на вянках святыя абразы.
З адпаведная заявай яны звярнуліся да супрацоўнікаў рытуальных прадпрыемстваў горада. Пра гэта піша газета "Бабруйскае жыццё".
Вернікі хочуць, каб пахавальныя канторы не выкарыстоўвалі святыя абразы — Укрыжаванне і Багародзіцу на жалобных вянках. На іх думку, пры прыбіранні могілак вянкі са святымі абразамі трапляюць на сметніцу, а адтуль на гарадскія звалкі. Усё гэта апаганьвае хрысціянскае сумленне і наносіць маральныя страты вернікам.