"АукцЫон" адсвяткуе 50-годдзе Гаркушы ў Мінску

Дырэктар гурта Сяргей Васільеў распавёў, што дзень нараджэння аўтара песень, шоўмэна і дэкламатара вершаў калектыву Алега Гаркушы будзе святкавацца трыма канцэртамі ў трох гарадах: Маскве, Санкт-Пецярбургу ды Мінску. Праўда, якія песні будуць выконвацца падчас выступаў, ніхто не ведае, бо ўсё, што адбываецца на сцэне, - гэта суцэльная імправізацыя.

Сяргей Васільеў: "Нават за паўгадзіны да канцэрта вам гэтага ніхто не скажа".

На сайце гурта паведамляецца, што на піцерскім выступе павіншаваць Гаркушу прыйдуць Юры Шаўчук, Сяргей Чагракоў ды Дыяна Арбеніна, але да Мінску на жаль вядомыя музыкі не даедуць.

Нагадаем, што Алег Гаркуша трапіў у склад "АукцЫона" у сярэдзіне 80-х гадоў. Яго з'яўленне адразу дадало калектыву эксцэнтрыкі і паўплывала на паэтыку песень. Апошні на сёння альбом гурта "Девушки поют" выйшаў у красавіку 2007 года.

Квіткі на мінскі канцэрт "АукцЫона" каштуюць ад 85 да 150 тысяч рублёў, а набыць іх можна як у самім "Рэактары", так і ў пастаянных распаўсюднікаў канцэртных квіткоў: ТЦ Купалаўскі 19 павільён., пераход ст. метро Я.Коласа, пераход каля ГУМ-а (тэатральная каса) і ў грамадскіх распаўсюднікаў.

Інфармацыя па тэлефонах:
+ 375 29 674 97 61
+ 375 29 851 77 06



Фота: newsmusic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі