Атамная падводная лодка і крэйсер сутыкнуліся ў ЗША

Інцыдэнт адбыўся ў 15:30 па мясцовым часе, аднак дзе менавіта, прадстаўнікі ВМС ЗША не ўдакладнілі. Вядома, што на крэйсеры "Сан Джасінта", абсталяваным сістэмай супрацьракетнага перахопу "Іджыс", загадзя ўбачылі падняты над вадой перыскоп падлодкі "Манпелье". Аднак пазбегнуць удару не атрымалася.

Абодва карабля, якія ўваходзяць ва ўдарную групу на чале з авіяносцам "Гары Труман", засталіся на хаду. Пачата расследаванне інцыдэнту, паведамляе ИТАР-ТАСС.