Арыштаваны гомельскі актывіст абвясціў галадоўку

Як паведамляе БелаПАН, іх абвінавацілі ў несакцыяваным масавым мерапрыемстве. Шаўчэнку асудзілі на 15 сутак арышту, Карашкова — на 3 сутак.

Шаўчэнку і Карашкова затрымалі 17 верасня. Яны распаўсюджвалі ўлёткі пра запланаваную на 21 верасня акцыю маўклівага пратэсту.

Прызнаўшы Шаўчэнку вінаватым, суддзя растлумачыў, што карае яго больш строга, бо маладога чалавека ўжо судзілі нядаўна. У жніўні міліцыя затрымала актывіста на лецішчы, суд пакараў яго арыштам на трое сутак. Тады Шаўчэнка таксама заклікаў прыйсці на "маўклівую акцыю".

Адразу пасля суда 19 верасня Шаўчэнка абвясціў галадоўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі