Арганізатары "плюшавага дэсанту" ў аўторак адкажуць на позвы КДБ

Паводле слоў Мазэці, спачатку яны пабачылі позвы КДБ з прапановай з'явіцца ў Мінск для правядзення следчых дзеянняў на афіцыйным сайце дзяржбяспекі. Пазней невядомы, які прадстаўляўся журналістам, спрабаваў даведацца хатнія адрасы шведаў. І, нарэшце, позвы былі дасланыя на электронную пошту. Дарэчы, Мазэці называе гэты "ліст" "даволі цмяным", інфармуе "Радыё Свабода".

Нагадаем, на мінулым тыдні Камітэт дзяржбяспекі прапанаваў арганізатарам "цацачнага дэсанту" прыбыць да следчага на працягу 10 дзён. Пры сабе яны мусяць мець пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу. Пра час прыезду ім трэба паведаміць у КДБ загадзя. Калі шведы праігнаруюць позвы, ім пагражае да 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Фота — AP Photo

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі