Аплаціць за святло па дыферэнцыяваных тарыфах можна будзе з сакавіка

Па словах намесніка гендырэктара РУП “Мінскэнерга” Юрыя Мішука, аўтаматычная сістэма аплаты за электраэнергію падрыхтаваная, але дапрацоўваюцца дэталі.

“З 10 сакавіка механізм аплаты за святло ў банках, поштах пачне працаваць”, — кажа Мішук.

Для карыстальнікаў усё застанецца па-ранейшаму: вылічваць самому аплату па норме і звыш яе не спатрэбіцца.

Нагадаем, ад 1 лютага ў Беларусі дзейнічае дыферэнцыяваная сістэма аплаты за святло. Абаненты з электрычнымі плітамі плацяць паводле ільготнага тарыфу за норму ў 250 кілават/гадзін па 324,9 рублёў за кілават, а карыстальнікі газавых пліт — да 150 кілават/гадзін па 382 рублі за кілават.

Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі