Алесь Бяляцкі — у шорт-лісце брытанскай праваабарончай прэміі

Наш суайчыннік прадстаўлены ў намінацыі "Адстойванне пазіцыі", паведамляе БелаПАН.

Штогадовая Прэмія свабоды выказвання "Індэксу цэнзуры" сёлета будзе ўручацца ў трынаццаты раз. Ёю адзначаюцца журналісты, блогеры, анлайн-актывісты, праваабаронцы і мастакі, якія змагаюцца супраць цэнзуры ў любых яе праявах ва ўсім свеце.

Разам з Бяляцкім на ўзнагароду ў намінацыі "Адстойванне пазіцыі" сёлета прэтэндуюць 15-гадовая змагарка за права на адукацыю Малала Юсефзай з Пакістана, брытанская ініцыятыва Hillsborough Family Support Group і моладзевы рух Girifna з Судана.

Лаўрэаты прэміі будуць вызначаныя на гэтым тыдні. Уганараванне адбудзецца ў Лондане 21 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі