Алега Сургана арыштавалі на 5 сутак

Як нагадвае Радыё "Свабода", Сургана затрымалі 3 ліпеня на падыходзе да плошчы Перамогі, дзе праходзіла "маўклівая акцыя". Міліцыянты нібыта атрымалі ананімнае тэлефанаванне, што Сурган на вуліцы лаецца матам і лузае семкі. 


У судзе актывісту "Маладой Беларусі" нават не дазволілі замовіць адваката. Суд спяшаліся правесці тэрмінова, бо гэтага патрабавалі міліцыянты. Сам працэс скончыўся за лічаныя хвіліны. 


Сурган упэўнены, што яго арыштавалі, каб не пусціць на сённяшнюю "маўклівую акцыю". Летась актывіст некалькі разоў ладзіў акцыі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Пасьля адной з такіх акцый яго пакаралі арыштам на 6 месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі