Акцыя салідарнасці з палітвязнямі побач з будынкам КДБ

Роўна праз месяц пасля разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, 19 студзеня, сябры, сваякі, звычайныя беларусы з партрэтамі рэпрэсаваных збяруцца ў 18-00 побач з цэнтральным ўваходам ў КДБ у Мінску, каб падтрымаць вязняў - арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты, актывістаў і журналістаў, паведамляе Хартыя-97.

Нагадаем, у СІЗА КДБ ўтрымліваюцца кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Аляксей Міхалевіч, давераныя асобы кандыдатаў Зміцер Бандарэнка, Уладзімір Кобец, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Фядута, Сяргей Вазняк, Сяргей Марцалеў, Павел Севярынец, Аляксандр Арастовіч, журналісты Ірына Халіп, Наталля Радзіна, Аляксандр Атрошчанкаў, актывісты Анастасія Палажанка і іншыя.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі