Акадэмія навук растлумачыла словы “казёл” і “вашывасць”

Такі адказ атрымаў магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі ад акадэмічнага інстытута мовы і літаратуры. У лісце таксама гаворыцца, што ўсе гэтыя словы зафіксаваны ў тлумачальных слоўніках сучаснай рускай літаратурнай мовы, разлічаных на шырокага чытача. Так, у слоўніках пад рэдакцыяй Яўгеньевай, Ажэгава і Кузняцова можна знайсці тлумачэнне значэнняў гэтых слоў, а таксама звесткі пра іх стылістычную афарбоўку і асаблівасці ўжывання ў пераносным значэнні.

Нагадаем, што падчас аднаго са сваіх выступаў Аляксандр Лукашэнка назваў чыноўніка Еўрасаюза Барозу “казлом”, а кіраўніцтва Украіны абвінаваціў у“вашывасці”.

Пасля гэтых выказванняў Аляксей Паўлоўскі звярнуўся ў шэраг дзяржаўных установаў з просьбай патлумачыць значэнне гэтых словаў. Таксама ён хацеў даведацца, ці мэтазгодна іх ужываць у стасунках паміж прэзідэнтам краіны і яе жыхарамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі