Агенцтва Moody's зменшыла крэдытны рэйтынг Беларусі на адзін пункт

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's Investors Service зменшыла крэдытны рэйтынг Беларусі на адну прыступку - з B1 да B2, прагноз "негатыўны", гаворыцца ў паведамленні на сайце выдання Wall Street Journal.

Прычынай зніжэння рэйтынгу ў агенцтве назвалі дэфіцыт бягучага рахунку аплатнага балансу, які, па падліках спецыялістаў, можа дасягнуць 16% ВУП у 2010 годзе. Акрамя таго, Moody's лічыць, што, нягледзячы на вялікую верагоднасць атрымання крэдыту ад Расіі і планы па прыватызацыі, дапамога звонку будзе ў значнай ступені толькі дадатковым цяжарам для эканомікі Беларусі.

Агенцтва паведаміла, што можа зноў павялічыць рэйтынг Беларусі, калі ўлады змогуць палепшыць канкурэнтаздольнасць краіны на сусветным рынку і паменшыць залежнасць эканомікі ад вонкавых пазык і субсідый, паведамляе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі