Адміністрацыя “Маскоўскага” пра знос вакзала: У расіян усё хутка мяняецца

Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў адміністрацыі аўтавакзала.

Супрацоўніца адміністрацыі: “Не ўсё так хутка і адразу. Нельга адназначна сказаць, што мы заўтра знясем вакзал. Там і ў расіянаў усё хутка змяняецца, і ў нас. Гэта ж міждзяржаўныя дамовы, перадача ўласнасці — няпростае пытанне”.

Пры гэтым улады горада заяўляюць пра страты ад аўтавакзалу “Маскоўскі” – 366 мільёнаў за першыя тры месяцы гэтага году, перадае СТВ.

Нагадаем, “Маскоўскі” можа быць знесены пад офіс расійскай кампаніі “Газпрам”. Таксама разглядаецца магчымасць, што будынак не знясуць, але зменяць яго функцыі. Пра гэта, у прыватнасці, заяўляў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў.

Фота — bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі