Ад заўтра ізноў павышаюцца кошты на мяса

Згодна з пастановай Мінэканомікі, максімальная адпускная цана на свініну складае 14,5 тысяч за кілаграм. На ялавічыну 15  тысяч рублёў, паведамляюць інфармагенцтвы. У Мінэканомікі растлумачылі, што чарговае павышэнне цэн на мяса прынята "ў мэтах кампенсацыі падаражэння кошту мясной сыравіны і ліквідацыі розніцы паміж цэнамі знешняга і ўнутранага рынкаў. У жніўні цэны на мяса павышаліся ўжо двойчы – на 5% і на 10%. Па ўсёй краіне набыць яго становіцца ўсё складаней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі