Ад сёння пачалі дзейнічаць абмежаванні на вываз з Беларусі тавараў

Калі норма перавышаецца, давядзецца заплаціць спецыяльны збор у памеры двухразовага сярэдняга кошту названых тавараў. Таксама ўсталявана абмежаванне на продаж аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях у аб'ёме не больш за 200 літраў на адзін грузавы транспартны сродак, паведамляе БЕЛТА.

Нормы вывазу тавараў цяпер наступныя: ялавічына і мяса птушкі, цукар, мука, сычужныя сыры — 2 кг, масла жывёльнае — 1 кг, тытунёвыя вырабы беларускай вытворчасці — 2 пачкі, кансервы мясныя і малочныя — 5 слоікаў.

Ёсць і тавары, якія ўвогуле нельга вывозіць з краіны. Гэта беларускія лядоўні і маразільнікі, газавыя пліты, цэмент, сінтэтычныя мыйныя сродкі, крупы і макаронныя вырабы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі