Абвінавачаных у справе затрымання начальніка цягніка Мінск-Варшава няма

Але ў якасці падазраваных праходзяць начальнік цягніка і праваднік. Як інфармуе nn.by, іх падазраюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым паўторна альбо групай асобаў па папярэдняй змове. Тэрмін правядзення расследавання працягнуты.

Нагадаем, 29 жніўня ў Брэсце былі затрыманыя начальнік і праваднік цягніка Мінск-Варшава, а таксама 10 пасажыраў чацвёртага вагона. Прычынай затрымання паслужыла інфармацыя аб правозе безбілетнікаў.

У "зайцоў" узялі тлумачэнні і адпусцілі. А вось у начальніка цягніка і правадніка знайшлі амаль 500 долараў і 30 еўра. Гэтыя грошы яны сабралі з пасажыраў.

Фота — turstory.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі