27-гадовы Алег Корбан кінуў выклік 50-гадоваму Анатолю Лябедзьку

Самі выбары мусяць адбыцца 20 красавіка, але вылучэнне кандыдатаў завяршаецца ўжо 10 лютага.

Алег Корбан свой даволі малады ўзрост недахопам не лічыць. У каментары Еўрарадыё ён адзначыў, што 27 гадоў — гэта ўзрост Кастуся Каліноўскага і Міхаіла Лермантава.

Матывы свайго вылучэння Корбан патлумачыў так:

Корбан: "Хачу, каб у партыйным кіраўніцтва з'явілася альтэрнатыва, і ў прынцыпе выступаю за абнаўленне кіруючага складу партыі. Тым больш, у мяне ёсць некаторыя думкі, як удасканаліць партыйную працу. Я думаю, што падчас выбарнай партыйнай кампаніі і на з'ездзе ў мяне будзе шанец выступіць і данесці мае думкі да ўсіх сябраў партыі".

Па словах Корбана, пакуль што акрамя яго ніхто не назваўся канкурэнтам Лябедзькі. Нагадаем, што Анатоль Лябедзька кіруе Аб'яднанай грамадзянскай партыяй з красавіка 2000 года.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі