21 ліпеня — гадавіна смерці кардынала Казіміра Свёнтэка

Каб ушанаваць памяць іерарха беларускага касцёлу ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі прызначылі памінальную літургію. Узначаліў святую імшу мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

22 ліпеня памінаць кардынала Свёнтэка будуць і ў мінскай архікатэдры. Час правядзення набажэнстваў — 11.30 і 13.30

Казімір Свёнтэк нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 гада ў Эстоніі, ахрышчаны быў у Рызе. Пасля заканчэння Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 8 красавіка 1939 года ў тамтэйшай катэдры ён быў высвечаны на святара і скіраваны на працу ў Пружаны. У выніку пераследавання рэлігіі Свёнтэк быў арыштаваны і асуджаны на смерць. Вайна перашкодзіла выканаць прысуд. Аднак у 1944 годзе малады святар зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў, дзе цяжка працаваў спачатку ў Сібіры, а потым за Палярным кругам у Інце каля Варкуты.


Выйшаўшы на волю ў 1954 годзе, ён апынуўся ў Пінску.

11 лютага 1999 г. кардынал Казімір Свёнтэк быў абраны першым Старшынём Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Фактычна ўзначаліў беларускі Касцёл. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да 2006 года.

Адна з найбольш істотных заслуг Свёнтэка — умацаванне ў касцёле беларускай мовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі