110 тысяч чарнобыльскіх ліквідатараў “пацярпелі”

120726 Savi4_Likvidatary.mp3

У Дэпартаменце па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС кажуць, што ў Беларусі каля 110 тысячаў толькі ліквідатараў, а гэта цэлы горад. З 1 студзеня будучага года гэтыя 110 тысячаў ліквідатараў стануць проста пацярпелымі ад аварыі на ЧАЭС.

Не дзіва, што, як заўважаюць Еўрарадыё ў Мінгарвыканкаме, тыя  не вельмі ахвотна ідуць мяняць старыя пасведчанні на новыя.

«У пасведчанні прапісваюцца артыкулы - для ліквідатараў і пацярпелых свае артыкулы», - кажуць Еўрарадыё ў адміністрацыі Першамайскага раёна Менска.

Юрысконсульт Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Дар'я Мікалаеўна   заўважае,  што  ліквідатары і чыноўнікі адзін аднаго проста не разумеюць. Маральнага канфлікту са словам "ліквідатар" чыноўнікі не бачаць. Нічога страшнага ў тым, што слова "ліквідатар" прыбралі, няма — ільготы ўсё роўна засталіся,  гавораць чыноўнікі.

"Не так па сутнасці і важна, ліквідатар або пацярпелы — ільгот няма ні ў тых, ні ў іншых", — своеасабліва “пагаджаецца” ліквідатар наступстваў на Чарнобыльскай АЭС з горада Хойнікі 62-гадовы Віктар Васькевіч. Еўрарадыё спытала ў чыноўнікаў: дык навошта было прыбіраць слова, з-за якога такія спрэчкі? Ніхто не ведае:

"Вось чаму нельга было адлюстраваць — не ведаю. У 2009 годзе прымаўся закон, і ніхто гэтага ўжо не ўспомніць, чаму прыбралі слова “ліквідатар. Якая розніца, як гэта пасведчанне завецца?"

За даўнасцю часу ніхто не памятае, чаму слова “ліквідатар” прыбралі і замянілі яго на “пацярпелы”.

Ва ўказе прэзідэнта "Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на льготы" “ліквідатараў” ліквідуюць канкрэтным пунктам: “словы "ўдзельніка ліквідацыі (...) замяніць словам "пацярпелага...”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі