"Рэно" ў Іўі збіў школьніка-раварыста
!["Рэно" ў Іўі збіў школьніка-раварыста](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/iuje-3105-1.jpg.webp?itok=2FjO0n8O)
У Іўі ў ДТЗ атрымаў цяжкія траўмы падлетак, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале.
31 траўня 20-гадовы кіроўца "Рэно" збіў 13-гадовага раварыста, які ехаў у спадарожным напрамку. Хлопчыка шпіталізавалі.
На кіроўцу пачалі крымінальную справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
!["Рэно" ў Іўі збіў школьніка-раварыста](/sites/default/files/paragraphs/image/iuje-3105-2.jpg)
Следчы камітэт