Рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў стаў лаўрэатам прэстыжнай дэмакратычнай прэміі

Амерыканскі Фонд імя Іона Раціу абвясціў атрымальніка дэмакратычнай прэміі Іона Раціу ў 2007 годзе — ім стаў рэктар беларускага Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта прафесар Анатоль Міхайлаў. Узнагарода была ўручаная ў Міжнародным навуковым цэнтры імя Вудра Вільсана ў Вашынгтоне 15 лістапада.

Пасля працэдуры ўзнагароджання Анатоль Міхайлаў прачытаў лекцыю "Дэмакратыя як выклік". Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар ЕГУ Кацярына Радзько.

“Сама прэмія ўключае і грашовую ўзнагароду, але ў першую чаргу гэта магчымасць выступіць перад даследчыкамі ў міжнародным цэнтры імя Вудра Вільсана, дзякуючы чаму прыцягваецца ўвага да праблемаў з дэмакратыяй у асобных краінах”.

Прэмія заснавана ў гонар румынскага палітыка Іона Раціу, змагара за дэмакратычныя пераўтварэнні ва ўсім свеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі