Рэклама беларускамоўнай групы ў дзіцячых садках ахопіць ўсё Гродна

Улады Гродна далі дазвол на рэкламную кампанію ў горадзе беларускамоўнай групы ў дзіцячых садках.  Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

“Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік бацькоўскага камітэта Ігар Кузьмініч, гукавая рэклама вернецца ў грамадскі транспарт. Цяпер рыхтуецца запіс аўдыёрэкламы, якая будзе гучаць у тралейбусах, апроч гэтага ў планах гукавая рэклама ў аўтобусах.

У лютым рэклама беларускамоўнай групы будзе ісці бягучым радком на мясцовым кабельным тэлебачанні. Апроч гэтага гродзенскі гарвыканкам пагадзіўся таксама надрукаваць 500 улётак, якія будуць развешаныя ў паліклініках, шпіталях, крамах, на пад’ездах дамоў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі